2011-12-23 12:48:53

“L’Osservatore Romano”: Папа не песіміст


RealAudioMP3 Cённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае артыкул галоўнага рэдактара гэтага ватыканскага выдання, у якім Джаванні Марыі Вьян разважае аб сустрэчы Бэнэдыкта ХVI з працаўнікамі Рымскае Курыі. Журналіст Вьян адзначае, што “Папа не ёсць песімістам”.

У сваім артыкуле ён задае пытанне: “што на самой справе ляжыць на сэрцы Папы?”. Затым галоўны рэдактар піша, што на гэта адказаў сам Святы Айцец падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі, калі сказаў, што цэнтрам яго неспакою з’яўляецца крызіс веры. “Аднак жа турботы пра веру не з’яляюцца сінонімам песімізму. Папа не ёсць песімістам і не замучаны”, - адзначае рэдактар Вьян.

У сваім артыкуле Вьян зрабіў дакладны аналіз прамовы Папы, звяртаючы асаблівую ўвагу на тое, што Бэнэдыкт ХVI сказаў адносна эканамічнага крызісу ў Еўропе. Журналіст яшчэ раз адзначае, што “Папа ў сваім навучанні не пакідае ніякага месца песімізму”.








All the contents on this site are copyrighted ©.