2011-12-23 16:19:01

Святая Зямля: прэзідэнт Ізраіля віншуе хрысціян з Калядамі


RealAudioMP3 Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс 22 снежня нанёс святочны візіт хрысціянам Яффы. У бызыліку Святога Антонія прэзідэнт прыбыў у суправаджэнні мэра горада, Рона Хулдая, дзе яго сустрэў айцец францішканін Рамзі Сідаві. Па паведамленні вікарыята для іўрамоўных католікаў, прэзідэнт Пэрэс, пажадаўшы хрысціянам вясёлых святаў Божага нараджэння, спаслаўся на Хануку, яўрэйскае свята Святла, якое адлюстроўваецца каляднай Зоркай-каметай і ўсім небам Бэтлеема.

"Абодва святы даюць людзям святло надзеі на мір ва ўсім свеце, а не заклікаюць да цемры і нянавісці", - сказаў ён, Мэр горада, у сваю чаргу, сказаў, што ў Яффе жыве найбуйнейшая хрысціянская грамада Ізраіля і што візіт прэзідэнта краіны да яе паслужыць справе ўмацавання дружалюбнага і сяброўскага суіснавання хрысціянаў, юдэяў і мусульман, што ўжо робіць гэты горад мадэллю для астатняй часткі краіны. Пробашч расказаў аб працы францішканаў ў горадзе і жыцці іх супольнасці.

Як паведамляе пра падзею каталіцкае агенцтва Sir, у сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх Цэркваў краіны і студэнты з выкладчыкамі “Terra Santa School”.








All the contents on this site are copyrighted ©.