2011-12-23 12:04:07

На калядных паштоўках Еўрапарламента няма хрысціянскай сімволікі


Многія члены Еўрапарламента выказалі свае пратэсты супраць «некалядных» паштовак на свята Божага Нараджэння. «Здавалася б - невялікая дэталь, але яна дае нагоду заўважыць дэградацыю каштоўнасцяў», - цытуе партал Gloria.tv прадстаўніка аўстрыйскай партыі "Альянс за будучыню Аўстрыі» Эвальда Штадлера. Разам з калегамі ён выказваецца аб абсурднасці такога падыходў, бо яны лічаць новыя паштоўкі прыдатнымі толькі для «свецкага святкавання зімы». Эвальд Штадлер, выказваючы агульную ноту пратэсту, заявіў, што адсутнасць хрысціянскай сімволікі абражае ўсіх дэпутатаў-хрысціян.

На ўсіх 6-ці тыпах афіцыйных калядных паштовак ЕС адсутнічае які б то ні быў напамін аб хрысціянстве..








All the contents on this site are copyrighted ©.