2011-12-23 15:50:29

Біскупы краін заходняй Афрыкі сустрэнуцца ў Абіджане


RealAudioMP3 23-29 студзеня 2012 г. біскупы епіскапскіх канферэнцый краін заходняй Афрыкі сустрэнуцца ў сталіцы Кот д’Івуара Абіджане, каб абмераваць праблемы гэтага рэгіёну. Аб гэтым паінфармаваў арцыбіскуп Хуан-П’р Кутва пасля сустрэчы з прэзідэнтам краіны Аласанэ Куатара. Іерарх адзначыў, што мэтай форума будзе “сумесны пошук” развязкі вялікіх выклікаў гэтага рэгіёна Афрыкі.

Іерарх сказаў інфармацыйным агенцтвам Кот д’Івуара, што ў сустрэчы прымуць удзел усе біскупы Заходняй Афрыкі. “Так як Эканамічная Супольнасць Краін Заходняй Афрыкі праводзіць свае сустрэчы таксама і мы жадаем пастаянна сустракацца разам, каб абмеркаваць вялікія праблемы нашых краін”, - сказаў арцыбіскуп Кутва.

Біскупская Канферэнцыя краін Заходняй Афрыкі быда створана ў 2009 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.