2011-12-22 15:03:45

Члены Кітайскай Кампартыі не павінны быць рэлігійнымі вернікамі


RealAudioMP3 Намеснік выканаўчага дырэктара дэпартамента Адзінага фронту ЦК КПК Чжу Вэйуюнь выступіў з прапановай прыняць закон аб тым, каб члены Кампартыі Кітая не былі веруючымі, прычым, гэта павінна быць непахісным прынцыпам членства у радах партыі, - прапанаваў кітайскі камуніст.«Партыя пакутуе ад наступстваў згубнай свабоды, адкалі яе члены атрымалі магчымасць верыць у нейкую рэлігію -, сказаў ён.- Партыйныя арганізацыі могуць быць значна аслабленымі ў барацьбе з сепаратызмам у моманце, калі варожыя сілы як у Кітаі, так і з-за мяжы могуць выкарыстоўваць рэлігію ў якасці інструмента для іх раскольніцкай дзейнасці ў раёнах пражывання этнічных груп , - указаў Чжу ў артыкуле, апублікаваным на старонках газеты ЦК КПК « У пошуках праўды ",- гаворыцца ў паведамленні агенцтва Сіньхуа. Аўтар таксама заклікаў актывізаваць намаганні па ўмацаванню марксісцкага погляду на рэлігію і выкладанне атэізму ў вучэбных установах камунічтычнай фармацыі.

КПК кіруецца марксізмам, заснаваным на дыялектычнаым матэрыялізме і дзейнічае, следуючы яго тэорыі і ідэям ,- указаў у камуністычнай газеце дырэктар дэпартамента Адзінага фронту ЦК КПК. Чжу Чжу Вэйуюнь пры гэтым ў сваім артыкуле абверг меркаванне, што забарона членам КПК верыць у рэлігію супярэчыць свабодзе веравызнання, занатаванай у кітайскай Канстытуцыі.

Кожны грамадзянін Кітая ў адпаведнасці з Асноўным законам мае права на свабоду веравызнання, зн., верыць ці не верыць у якую-небудзь рэлігію.










All the contents on this site are copyrighted ©.