2011-12-22 14:07:05

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма: мір і згода на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 21 снежня лацінскі Патрыярх Іерусаліма, арцыбіскуп Фуад Тваль у сваім калядным пасланні пажадаў жыхарам Святой Зямлі “надзеі і міру ў сэрцах, у сям’і і паміж народамі”. Іерарх адзначыў, што здарэнні, якія даюць аптымізм, гэта поступ у міжрэлігійным і экуменічным дыялогу. “Малітоўная сустрэча ў Асізі, у якой прыняло ўдзел каля 300 рэлігійных лідэраў з цэлага свету, гэта важны крок сумеснага сведчання на карысць міру і згоды”, - сказаў арцыбіскуп Тваль.

Патрыярх выказаў сваю заклапочанасць па прычыне сітуацыі хрысціян у краінах Блізкага Усходу, у якіх адбылася “арабская вясна”. “Я маю надзею, што ўласцівыя органы ўздымуць дзеянні, каб прадухіліць насілле і абараніць рэлігійныя меньшасці, якія становяць інтэгральную частку грамадства”, - адзначыў лацінскі Патрыярх Іерусаліма.

Іерарх у сваім калядным пасланні ўзгадвае ізраільска-палестынскі канфлікт. Арцыбіскуп Тваль прыпамінае, што Апостальская Сталіца падтрымлівае імкненні абодвух народаў мець уласную дзяржаву і жыць бяспечна ў межах, якія прызнае міжнародная супольнасць. Патрыярх падзякаваў душпастырам і рэлігійным супольнасцям за паслугу на карысць мясцовых хрысціян і эмігрантаў, якія прыбываюць ў Ізраіль.








All the contents on this site are copyrighted ©.