2011-12-21 11:22:27

Італія: міністр замежных спраў аб пераследаванні хрысціян


RealAudioMP3 19 снежня ў пасольстве Італіі пры Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя кнігі “Каталіцкі погляд”, якая змяшчае больш за 100 артыкулаў апублікаваных у апошнія 4 гады ў ватыканскім выданні “L’Osservatore Romano”. У прызентацыі прыняў удзел міністр замежных спраў Італіі Джуліо Тэрцы і арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы.з дзяржавамі. У сваім выступе новы кіраўнік італьянскай дыпламатыі падкрэсліў асаблівую турботу свайго ўрада пра абарону правоў чалавека ў свеце. Ён пералічыў такія праблемныя пытанні, як дзеці-салдаты, патрэбу адмянення на цэлым свеце пакарання смерцю; барацьбу з-за правы чалавека і рэлігійную свабоду. “Іх захаванне мае асноўнае значэнне для абароны міру ў свеце”, - сказаў міністр. Палітык нагадаў пра тэрараыстычныя акты, якія зазналі хрысціянскія супольнасці Егіпта, Ірака, Нігерыі ці Пакістана. “Фанатычную нецярпімасць экстрэмістаў мы павінны асуджаць і змагацца з ёю”, - сказаў Тэрцы.

Італьянскі міністр замежных спраў адзначыў важнасць супрацоўніцтва з Апостальскай Сталіцай для дыпламатычных мер па абароне правоў чалавека. Спасылаючыся на падзеі “арабскай вясны” ён перасцярог перад экстрэмістамі, якія выкарыстоўваюць эўфорыю пасля звяржэння тамашніх рэжымаў. Ён выказаў надзею, што ісламскія партыі, якія маюць перавагу ў парламентах Егіпта, Марока і Тунісу, здолеюць палагодзіць каштоўнасці мусульманскай культуры з дэмакратыяй і плюралізмам.








All the contents on this site are copyrighted ©.