2011-12-21 11:17:24

Хрысціянства надалей з’яўляецца найбольшай рэлігійяй свету


RealAudioMP3 20 снежня амерыканскі даследчы інстытут „Pew Research Center“ апублікваваў дадзеныя адносна ліку хрысціян у свеце. З іх вынікае, што хрысціянская вера, якая налічвае больш за 2 млд. 18 млн паслядоўнікаў астаецца надалей найбольшаю рэлігіяю свету. Найбольшая колькасць паслядоўікаў Хрыста жыве ў Афрыцы, Азіі і Амерыцы. Паводле дадзеных інстытута, у Еўропе жыве адна чацвёртая частка ўсіх хрысціян. Сто гадоў таму назад іх было дзве трэція. Землямі найбольшага ліку хрысціян з’яўляюцца Паўночная і Паўднёвая Амерыкі. Паводле паасобных краін найбольш іх у ЗША ( амаль 247 млн.), у Бразіліі ( 176 млн.), Мексіцы ( 108 млн.) Расіі (105 млн.). У Кітаі пражывае толькі 67 млн. хрысціян.

У самім хрысціянстве найбольшай супольнасцю з’яўляюцца католікі, 50.1 працэнт. Да пратэстанцкага веравызнання належыць каля 36.7 працэнтаў, да праваслаў’я каля 12 працэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.