Нясенне дабра як філасофскае зерне жыцця кожнага чалавека
20 снежня выйшла Камуніке
па выніках Ерусалімскай філасофска-тэалагічнай канферэнцыі. Навукоўцы і багасловы
хрысціянства, юдаізму і ісламу з розных краін, якія збіраліся ў пачатку гэтага месяца
ля Гробу Панскага ў Ерусалімскім цэнтры Нотр-Дам на канферэнцыі “Бог сусвету і прыродныя
законы. Вера і навука ў манатэістычных рэлігіях”, прынялі рашэнне прыкладаць намаганні
для агульнай задачы: вучыць нясенню дабра як асноўнаму філасофскаму зерню жыцця кожнага
чалавека. Арганізатарамі канфярэнцыі сталіся, акрамя гаспадароў, Інстытут навукі і
веры Папскага універсітэта "Каралева апосталаў" і Папская рада па культуры, пры фінансавай
падтрымцы Міністэрства замежных спраў Італіі.
Прадстаўнікі трох веравызнанняў
, як гаворыцца ў паведамленні, пагадзіліся ў сцверджанні, што вера і навука пераплятаюцца
між сабой, у адпаведнасці з выказваннем Галілео Галілея аб тым, што прырода паслухмяна
выказвае Божую задуму. Развіццё навукі без разумення сэнсу і мэты Стварэння прыводзіць
да парадоксу падзялення і непаразумення між смежнымі навукамі – філасофіяй і тэалогіяй,-
гаворыцца ў Камуніке. Сучасная фрагментацыя і спецыялізацыя ведаў стварае розніцы
паміж навукоўцамі, пазбаўляе іх мудрасці як сродку умення ацэньваць і асалоджвацца
водарам Стварэння, часткай якога з’яўляецца і чалавек. Як навука, калі не шукае сэнсу
і мэты стварэння, прыводзіць да парадоксальных ідэй нават у працэсе універсітэцкага
навучання, так і багаслоўе, адарванае ад навукі, перашкаджае сумежным праектам па
рэалізацыі ўзаемакарысных спосабаў пазнавання невядомага і незразумелага.
Каталіцкі
універсітэт, як гаворыцца ў дакуменце, павінен усучасніць свае адукацыйныя праграмы,
маючы, аднак, сілу працягваць яскрава падкрэсліваць асаблівасць ўласнай тэалагічнай
навукі . Падобная сіметрычная задача стаіць перад свецкімі ВНУ, падкрэслена ў Камюніке.
Гэта тое, чаго зараз так не хапае у культурна-навуковай панараме грамадстваў. Уклад
мысляроў у асэнсаванне працэсаў глабалізацыі і эканамічнага крызіса пры тэхнічных
дасягненнях, якія так і не змаглі вырашыць праблемы, ёсць тэрміновай задачай тэолагаў,
філосафаў і іншых вучоных.
Як сцвердзілі ў агульным Камуніке філосафы і багасловы
– прадстаўнікі трох веравызнанняў, неабходна, каб зерні дабра, пасеяныя ў барознах
гэтай канферэнцыі, прынеслі багаты ўраджай канкрэтнага дабра як жыццясцвярджальнай
філасофскай тэндэнцыі.