2011-12-21 10:27:47

Кардынал Кох: мы маем рознае разуменне “адзінства” хрысціян


RealAudioMP3 Карыднал Курт Кох старшыня Папскай рады спрыяння хрысцічнскаму адзінству, у мінулых днях прыняў удзел у Рыме у канферэнцыі на тэму цяперашняга поступу ў экуменічным дыялогу. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх расказаў аб важнейшых выкліках, якія стаяць на шляху да поўнага адзінства хрысціян "У апошніх гадах і дзесяцігоддзях было шмат змен. Шматлікія веравызнанні пачалі нанава раздумваць над сваёй ідэнтычнасцю і гэта можа быць вельмі карысным, бо ў дыялогу трэба мець выразную свядомасць сваёй ідэнтычнасці. Вялікай праблемай з’яўляецца тое, што мы маем розныя паняцці тэмы адзінства і гэта спрычыняе вялікія цяжкасці падчас дыялогу. Іншай рэчаіснасцю з’яўляецца тое, што пачалі моцна ўзрастаць розныя рухі пяцідзесятнікаў, якія ўяўляюць сабой новую рэальнасць ва ўсім свеце. Яны сталі другой сілай, па колькасці вернікаў пасля Каталіцкага Касцёла. Можна нават гаварыць аб тым, што яны сталі найважнейшымі партнёрамі ў экуменічным руху. Чацьвёртым выклікам з’яўляецца той факт, што існуюць этычныя пытанні спрэчныя паміж веравызнаннямі. Гэта так званае антрапалагічнае пытанне: сёння мы знаходзімся перад праблемай неабходнасці развіваць экуменічную антрапалогію, сучаснае навучанне аб чалавеку”

Іерарх адзначыў, што новая евангелізацыя неабходна павінна мець экуменічны памер і гэта выказаў Святы Айцец, калі заснаваў новую ватыканскую дыкастэрыю, Папскую раду па новай евангелізацыі. “Я перакананы у тым, што, калі мы будзем больш сведчаць разам аб нашым грамадстве, зможам больш стымуляваць да роздумаў над нашай верай.”, - сказаў кардынал Курт Кох








All the contents on this site are copyrighted ©.