2011-12-21 14:25:10

Бэнэдыкт ХVI: святкаванне Божага Нараджэння дае ўпэўненасць, што Бог сапраўды прысутны сярод нас


RealAudioMP3 21 снежня падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Залі Паўла VI у Ватыкане, Бэнэдыкт ХVI сваю катэзезу прысвяціў таямніцы Божага Нараджэння. Папа адзначыў, што мы яе адзначаем кожны год. “Божае Нараджэнне аднак гэта не звычайны успамін здарэння, якое адбылося дзве тысячы гадоў таму, але штосці больш вялікае: ўшанаванне таямніцы, якая намеціла і надалей вызначае падзеі чалавечай гісторыі. Сын Божы прыйшоў і пасяліўся сярод нас. Стаў сапраўды адным з нас. Гэта таямніца, якая тычыцца нашай веры і нашага існавання. Гэта таямніца, якую мы канкрэтна перажываем у літургічных цэлебрацыях, асабліва падчас св. Імшы”. Св. Імша падчас Каляднай ночы нам нагадвае аб гэтым у словах: “Сёння нарадзіўся Хрыстус наш Збавіцель”. Святы Айцец адзначыў, што менавіта ў Літургіі гэтае здарэнне пераходзіць межы часу і прасторы, становіцца рэчаіснасцю. “Нагадваючы, што Езус нараджаецца сёння, Літургія падкрэслівае, што гэтае нараджэнне азначае ўсю гісторыю чалавецтва і застаецца рэальнасцю таксама і сёння. Для нас, веруючых, святкаванне Божага Нараджэнне аднаўляе ўпэўненасць, што Бог сапраўды прысутны сярод нас, Ён недалёка ад нас”.

Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што калі мы слухаем ці прамаўляем падчас літургічных цэлебрацый словы: “сёння нарадзіўся Хрыстус наш Збавіцель”. Мы не прамаўляем звычайныя словы, але разумеем, што Бог зноў ахвяроўвае сябе нам сёння. “Цяпер кожны з нас мае магчымасць пазнаць, прыняць Езуса, як гэта зрабілі пастухі ў Бэтлеме. Езус нас паклікаў да жыцця, якое Ён аднаўляе, асвятляе і ператварае Сваёй ласкай і прысутнасцю”, - сказаў Папа. Пантыфік падкрэсліў, што Божае Нараджэнне нагадвае нам аб народзінах Езуса ад Панны Марыі і шматлікія літургічныя тэксты сведчаць аб гэтым.

“Падзеі, які адбыліся ў Бетлееме, мы павінны разглядаць у святле Пасхальнай таямніцы. Уцелаўленне і народзіны Езуса заклікаюць скіраваць наш зрок на смерць і ўваскрасенне Хрыстуса. Божае Нараджэнне і Вялікдзень з’яўляюцца святамі Адкуплення. Вялікдзень адзначае яго як перамогу над грахом і смерцю: паказвае канчатковы момант, калі перамога Бога-Чалавека ззяе як святло дня. Бажае Нараджэнне яго адзначае як уваход Бога ў гісторыю чалавецтв. Стаючыся чалавекам, Ён жадае прывесці кожнага да Бога: намечвае пачатковы момант світанаку. Але менавіта як світанак папяраджае і прадказвае святло дня, так і Божае Нараджэнне абвяшчае аб Крыжы і перамозе Уваскрасення”.

Пантыфік падкрэсліў, што айцы Касцёла заўсёды бачылі нараджэнне Хрыстуса ў святле адкуплення, якое знаходзіць сваю вяршыню ў пасхальнай таямніцы. “Уцелаўленне Божага Сына з’яўляецца не толькі пачатакам і ўмовай збаўлення, але прысутнасцю самой таямніцы нашага збаўлення: Бог становіцца чалавекам, нараджаецца як дзіця, так як кожны з нас бярэ цела, каб перамагчы смерць і грэх”, - сказаў Святы Айцец.

Папа звярнуў увагу на тое, што ў Божым Нараджэнні мы сустракаем пяшчотнасць і любоў Бога, які схіляецца над нашымі абмежаванямі, слабасцямі, грахамі і прыніжаецца аж да нас. Святы Павел адзначыў, што Езус “будучы ў постаці Боскай.. панізіў Самога Сябе прыняўшы вобраз раба, стаўшыся на падабенства людзей” ( Філ. 2,6-7). “Калі мы глянем на Бетлеемскую пячору убачым, што Бог прыменьшвае Сябе аж да такой ступені, што Яго паклалі ў яслі, што з’яўляецца намёкам Яго прыніжэння ў гадзіне мукаў. Кульмінацыя гісторыі любові паміж Богам і чалавекам праходзіць праз бетлеемскія яслі і магілу ў Іерусаліме”, - сказаў Папа.

На заканчэнне Святы Айцец пажадаў усім радасных святаў Божага Нараджэння “Перажывайма гэтае цудоўнае здарэнне: Сын Божы нараджаецца таксама і сёння. Бог сапраўды блізка кожнага з нас і жадае з намі сустрэцца”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.