2011-12-20 18:08:35

Пакістан: жанчыны ўсё часцей стаюцца ахвярамі талібаў


Пакісктанская арганізацыі па правах чалавека "Khwendo Кor" ("Дом сясцёр" па паштунску) апублікавала даклад пад назвай "Уплыў крызісу на жанчын і дзяўчынак ", які моцна асуджвае трагічную рэчаіснасць гвалтаванняў у Пакістане і прыклікае ўвагу міжнародных структур да праблемы. Згвалтаванні, нанясенне калецтваў і іншыя формы насілля з боку талібаў - усё больш частая рэчаіснасць аддаленых раёнаў Пакістана, дзе пражываюць плямёны. Прычым, у большасці выпадкаў злачынствы застаюцца без пакаранння, гаворыцца ў дакладзе.

Як адзначае ў сваю чаргу агенцтва AsiaNews, у краіне наогул рэзка панізіўся ўплыў жанчын на жыццё пакістанскага грамадства ў цэлым. Хрысціянскія і мусульманскія інтэлектуалы і грамадзянскія актывісты заклікалі ўрад Пакістана і міжнародную супольнасць умяшацца, каб абараніць правы жанчын і паўплываць на стрыманне ўсё больш моцнай ісламізацыі Пакістана. Генеральны вікары біскупа дыяцэзіі Файсалабад ксёндз Халід Рашыд Асі бачыць карані ўзрастання гэтага гвалту ва ўрадавым законапраекце, які знаходзіцца ў стадыі абмеркавання, аб пакаранні за гвалты ў адносінах да жанчын. "Гэта спроба працэманстраваць сілу, каб даць зразумець ўраду, што талібы не пагодзяцца з законамі, спрыяльнымі для жанчын у раёнах, дзе пражываюць плямёны”, - сказаў ён.

Толькі што апублікаваны Дакумент, створаны пры падтрымцы жаночых груп Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ўтрымлівае дакументальныя апавяданні штодзённага гвалту ў паўночназаходніх раёнах краіны, якія фармальна знаходзяцца ў Федэральным кіраваннні. На гэтых памежных з Афганістанам тэрыторыях пражываюць горскія плямёны. Яны фактычна кантралююцца талібанамі, якім цэнтральны ўрад Ісламабада, спадзяючыся на асягненне перамір’я з ісламістамі, прадаставіў шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку ўвядзенне прававодства па шарыяту.








All the contents on this site are copyrighted ©.