2011-12-20 13:32:40

Кітайскія католікі дапамагаюць найбяднейшым


RealAudioMP3 Больш за 100 тысяч еўра непасрэдна грашыма і матэрыяльнымі сродкамі сабралі у час традыцыйнай дабрачыннай Каляднай акцыі католікі харытатыўнай арганізацыі Касцёла ў Кітаі “Jinde Charities”.
Мерапрыемства адбылося 17 снежня пры актыўным удзеле як каталіцкіх вернікаў, так і некатолікаў. Многія ў Кітаі адгукнуліся на касцельную ініцыятыву. Свой ўнёсак зрабілі не толькі асобныя грамадзяне – кітайцы і замежнікі, але таксама і некаторыя асацыяцыі і калектывы.

Вечар дабрачыннасці перш за ўсё стаўся чарговай магчымасцю для таго, каб павысіць дасведчанасць грамадства аб дзеяннях хрысціянскай супольнасці на карысць бедных, старых, а таксама малазабяспечаных сем'яў, дзіцячых і лячэбных устаноў. Дапамога ў калядны перыяд аказваецца, як заўсёды, без адрознення па рэлігійнай або сацыяльнай ці этнічнай прыналежнасці. Акцыя, якая ад 7 гадоў сталася традыцыйнай, транслявалася па цэнтральным тэлебачанні і працягвае шырока асвятляцца ў перадачах рэгіянальных СМІ з націскам на празрыстасць размеркавання сабраных сродкаў









All the contents on this site are copyrighted ©.