2011-12-20 13:35:02

Біскупы Паўднёвай Карэі: смерць Кім Чэн Іра можа паспрыяць прымірэнню паміж абедзьвума краінамі


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Паўднёвае Карэі, пасля смерці дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра выказалі надзею, што абедзьве Карэі змогуць аб’яднацца. У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Fides” старшыня Біскупскай Канферэнцыі Паўднёвай Карэі біскуп Пітэр Канг Уі адзначыў, што змена кіраўніка краіны у Паўночнай Карэі можа стаць нагодай для згоды і міру паміж абедзьвюма краінамі. “Касцёл мае надзею, што перамена ўлады у Пхеньяне не будзе прычынай абвастрэння канфлікту і пагоршання адносін паміж імі”, - сказаў іерарх.

Біскуп адзначыў. што наступнік памерлага дыктатара, яго 30-ці гадовы сын Кім Чэн Ун ёсць вельмі маладым чалавекам і пакуль невядомай асобай на палітычнай сцэне. “Ён не мае даверу ў грамадстве і дасведчання ў кіраванні дзяржавай”, - сказаў біскуп Пітэр Канг Уі.

На думку каталіцкіх іерархаў Паўднёвай Карэі смерць камуністычнага дыктатара можа паспрыяць фундаментальным пераменам у паўночнай Карэі.








All the contents on this site are copyrighted ©.