2011-12-20 13:27:54

Аўстралія: эмігранты гэта гуманітарная праблема а не толькі палітычныя


RealAudioMP3 Камісія па справах эміграцыі пры Канферэнцыі Біскупаў Аўстраліі адзначыла ў сваім спецыяльным паведамленні пасля трагедыі, у якой загінула больш за 200 эмігрантаў, якія намерваліся прыбыць на аўстралійскі востраў Крыстмас, што большасць эмігрантаў ўцякалі са сваіх краін з-за пераследавання. “Нам трэба асэнсаваць тое, што мы можам зрабіць для бежанцаў, якія знаходзяцца ў патрэбе. Людзі, якія рызыкуюць сваім жыццём на моры, робяць гэта з-за таго, што ім адмаўляюцца іншыя бяспечныя шляхі”, - адзначаецца ў паведамленні.

Біскупы падкрэслівацюь, што іх краіна не выкарыстоўвае поўнасцю сваіх рэсурсаў, каб дапамагаць пакутуючым, што вядзе да ўпадку палітычнай і сацыяльнай сістэмы.

На канец іерархі нагадваюць словы арцыбіскупа Сільвано Марыі Тамазі, пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, які сказаў, што сёння ў свеце больш за 33 млн. бежанцаў, якія часта атрымліваюць гасціннасць толькі ў найбольш бедных краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.