2011-12-20 13:30:57

Арцыбіскуп Тамазі: правілы рынку павінны служыць чалавецтву


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе і іншых міжнародных арганізацыях сказаў на форуме Сусветнай Арганізацыі Гандлю, што чалавецтва не было створана на тое, каб служыць свабоднаму рынку, але наадварот, ён мае служыць чалавечай сям’і. Іерарх спаслаўся да цяперашняга крызісу і яго вынікаў, якія найбольш адчуваюць найслабейшыя слаі грамадства, асабліва маладыя людзі. “У гэтым кантэксце дэлегацыя Апостальскай Сталіцы хоча нагадаць усім пра этычныя асновы гандлю”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, што эканоміка не мае будучыні, калі не прытрымліваецца этычнага памеру. “Этыка не дзейнічае толькі праз рэгуляцыю рынку, але павінна браць пад увагу тое, што служыць чалавеку”, - сказаў ватыканскі дыпламат. Іерарх падкрэсліў, што кожнае эканамічнае рашэнне мае маральныя вынікі. “Эканоміка патрабуе этычнай перспектывы, якая глядзіць на асобу чалавека. Эканамічная і гандлёвая дзейнасць, якая скіравана на развіццё, павінна спрычыняць лепшыя ўмовыя жыцця для грамадства”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.