2011-12-19 13:25:06

“L’Osservatore Romano”: Папа рэальна глядзіць на свет


RealAudioMP3 Ватыканскае выданне “L’Ossevatore Romano” апублікавала каментарый галоўнага рэдактара гэтай газеты Джаванні Марыя Вьяна на тэму паслання Бэнэдыкта ХVI на Сусветны дзень міра 2012 г. Рэдактар адзначае, што Святы Айцец у сваім пасланні падкрэсліў сутнасць праблемаў сённяшняга свету, абмяркоўваючы іх з поўным даверам і рэалізмам, пішучы аб глабальным крызісе, які крануў шматлікія грамадствы. “Крызісам занепакоеныя асабліва маладыя людзі і з-за гэтага Святы Айцец, усведамляючы адказнасць адносна наймалодшых пакаленняў, часта загубленых і перастрашаных перад будучыняй, бачыць патрэбу ў адукацыі, якую акрэслівае “найбольш цікавай і цяжкай прыгодай жыцця”, - адзначае Вьян.

Галоўны рэдактар ватыканскай газеты падкрэсдівае заклік Папы да лідэраў краін, каб задумаліся не толькі над рашэннямі, якія трэба прыняць у гэты час крызісу, але таксама, каб далі “сваё празрыстае ўяўленне аб палітыцы”, якая ў шматлікіх краінах здаецца далёкай ад сапраўдных патрэб грамадзян, што часта не прыцягвае але адпіхае маладое пакаленне.

На думку Вьяна вельмі моцным з’яляецца зварот Папы да СМІ, якія часта забываюцца аб сваёй сапраўднай інфармацыйнай функцыі. Журналіст падкрэслівае думкі Бэнэдыкта ХVI пра тое, што выхаванне да справядлівасці і міру патрабуе прагі да праўды і свабоды. “Таму ў пасланні так шмат увагі надаецца пытанню Бога, крытыцы сучаснага рэлятывізму, які адкідае натуральнае маральнае права- аснову кожнага справядлівага і мірнага суіснавання”, - адзначае рэдактар Вьян.

На канец ён нагадвае словы Святога Айца, што не ідэалогіі збаўляюць свет, але толькі жывы Бог. “Гэта значыць, што мы павінны чакаць прыходу Хрыстуса са стойкасцю селяніна, якая адпавядае цярплівасці самога Бога, які з’яўляецца прыяцелям кожнай чалавечай істоты”, - адзначае ў сваім каментарыі рэдактар Вьян.








All the contents on this site are copyrighted ©.