2011-12-19 16:07:38

Папа падпісаў дэкрэты Кангрэгацыі па справах Канананізацыі


RealAudioMP3 19 снежня папа Бэнэдыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анжэло Амато. Святы Айцец сваім подпісам даў дазвол апублікаваць 24 дэкрэты, якія тычацца 85 Слугаў Божых. 4 з іх будуць паднесены да Алтару святасці. Сярод іх будзе кананізавана першая свецкая індыянка-чырвонакожая з Амерыкі ХVIІ стагоддзя Кацярына Такатвіха. 14 дэкрэтаў тычыцца цудаў, якія прыпісваюцца нябеснаму заступніцтву 3-х італьянскіх, 3 французскіх, 2 іспанскіх, 2 нямецкіх святароў, законніц і свецкіх асоб, а таксама аднаго свецкага філіпінца і адной чылійскай законніцы. 4 дэкрэты зацвярджаюць пакутніцтва. Адзін з іх тычыцца французскага дыяцэзіальнага святара, благаслаўлёнага, забітага за хрысціянскую веру ў 1618 годзе, другі – дыяцэзіяльнага святара і 18 манахаў з закону Братоў хрысціянскіх школ, забітых у Іспаніі у 1936 годзе разам з адным свецкім, бацькам сям’і, дзеля нянавісці да веры. Яшчэ 1 Дэкрэт тычыцца 26 іспанскіх мучанікаў - кармелітаў, забітых у Мадрыдскай дыяцэзіі ў 1936-37 гадах. І адзін Дэкрэт тычыцца 19 іспанскіх мучанікаў – братоў з ордэну Святой Беззаганнай Марыі таго ж перыяду грамадзянскай вайны.

Шэсць наступных дэкрэтаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі зацвярджаюць гераічнасць цнотаў. Яны тычацца італьянскага святара 19 стагоддзя, французскага святара-законніка 19 стагоддзя, французскай заснавальніцы ў 19 стагоддзі Закону сясцёр Найсвяцейшага Збаўцы, італьянскай су-заснавальніцы Закону сясцёр святога Карла пачатку 20 стагоддзя, нямецкай сястры Кангрэгацыі Сясцёр Адкупіцеля 20 стагоддзя, італьянскай сястры – заснавальніцы Таварыства святой Урсулы 20 стагоддзя і сястры з Польшчы украінскага паходжання Маргарыты Шэўчык канца 19-га – пачатку 20 стагоддзя, заснавальніцы Кангрэгацыі дачок Благаслаўлённай Беззаганнай Марыі Балючай.

Зацвярджэнне цуду Дэкрэтам з’яўляецца апошнім этапам перад кананізацыяй ці беатыфікацыяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.