2011-12-19 16:58:53

Галандыя: заява біскупаў з нагоды справаздачы камісіі Дытмана


RealAudioMP3 Апублікаваны вынікі даследвання спецыяльнай Камісіі,якая выявіла. Што за 65 апошніх гадоў тысячы нідэрландскіх дзяцей пацярпелі ад сексуальнага гвалту. «Мы выказваем свой вялікі смутак, - пішуць прынагодна галандскія біскупы,- і будзем прыкладаць усе намаганні для выявы фактаў, справядлівасці і дапамогі – духоўнай і лячэбнай – ахвярам насілля». Біскупы выказваюць рашучае асуджэнне любым нападам на чалавечую годнасць і Евангелле. Яны запэўніваюць, што будуць уведзены спецыяльныя праграмы ва ўстановах святарскай адукацыі для папярэджання падобных злачынстваў.

У перыядзе з 1945 па сёння тысячы дзяцей пацярпелі ад сексуальнага гвалту ў адукацыйных установах краіны, у тым ліку і каталіцкіх,- гаворыцца ў дакладзе Незалежнай камісіі, апублікаваным у 16 снежня, у пятніцу. Канферэнцыя біскупаў Галандыі таксама праводзіла падобнае раследванне пачынаючы ад 2010 года ва ўстановах, падпарадкаваных апецы Касцёла.

Цяперашняя Камісія працавала пад кіраўніцтвам былога прэм'ер-міністра Галандыі Віма Дытмана і ўстанавіла, што кожнае дзесятае дзіця ў Галандыі падвяргалася гвалту ў адукацыйных установах, у тым ліку і ў каталіцкіх.
Камісія атрымала 1800 паведамленняў аб выпадках сэксуальнага гвалту ў каталіцкіх школах, семінарыях і дзіцячых дамах. Камісіі ўдалася знайсці 800 злачынцаў, якія працавалі ў каталіцкіх установах, 105 з якіх яшчэ жывыя, - указваецца ў дакладзе.

Выніковы даклад Камісіі заснаваны на апытанні, у якім удзельнічала больш за 34 тыс. чалавек, удакладняюць СМІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.