2011-12-18 16:15:37

Сірыя: Касцёл заклікае да нацыянальнай згоды


RealAudioMP3 Каталіцкія лідэры Сірыі пацвердзілі свой заклік да спынення гвалту ў сваёй краіне. Яны таксама заклікалі краіны свету ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Сірыі і адмяніць санкцыі, накладзеныя на гэту дзяржаву.

Каталіцкія іерархі сустрэліся ў кляштары св. Ефрэма. На заканчэнне форума яны напісалі ліст Святому Айцу, у якім запэўніваюць аб сваёй еднасці з Біскупам Рыма і інфармуюць Пантыфіка аб сітуацыі ў сваёй радзіме. Іерархі скіравалі таксама пасланне да вернікаў і ўсіх жыхароў Сірыі. Яны заклікаюць ўрад працягваць рэформы і паважаць правы сваіх грамадзян. Біскупы у пасланні нагадалі аб тым, што заклік аналагічнага зместу скіравалі таксама лідэры ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў Сірыі, якія 14 снежня прынялі ўдзел у перадсвяточным экуменічным набажэнстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.