2011-12-18 11:54:19

Бэнэдыкт ХVI да зняволеных: толькі Хрыстус можа даць усім поўную свабоду


RealAudioMP3 18 снежня ў першай палове дня Бэнэдыкт ХVI адведаў рымскую турму “Rebibbia”. У турэмным Касцёле “Padre Nostro” Святы Айцец сустрэўся са зняволенымі. У сваёй прамове да вязняў Пантыфік адзначыў. што прыбыў да іх, каб сказаць, што Бог іх любіць бясконцаю любовю. “Сам Божы Сын зазнаў вопыт турмы, быў пастаўлены перад судом і быў прыгавораны на смерць”, - сказаў Папа. “Чалавечая і боская справядлівасць з’яўляюцца вельмі рознымі. Людзі не ў стане прымяняць божую справядлівасць, але павінны прынамсі паважаць яе, разумець глыбокі дух, які яе ажыўляе, каб асвятліць чалавечую справядлівасць і не выключаць вязня з грамадства. Бог той, хто моцна абвяшчае справядлівасць і ў той жа самы час лечыць раны алеям міласэрнасці”

Папа адзначыў, што турэмная сістэма павінна трымацца двух асноўных прынцыпаў: з аднаго боку, павінна ахоўваць грамадства ад пагроз і з другога боку мае на мэце прывярнуць да грамадства таго, хто заблудзіў ў сваім жыцці, але не топчачы яго годнасці і не выключаючы з жыцця грамадства. “Абодва гэтыя аспекты маюць сваё вялікае значэнне, каб не ствараць “бездані” паміж умовамі жыцця ў турме і тымі ўмовамі, якія дапускае закон, каб гарантаваць асноўныя элементы для рэабілітацыі прыгаворанага і павагу яго правоў і годнасці”, - сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што чалавечае жыццё належыць толькі Богу, які нам яго даў і не ёсць пакінута на літасць нікога, нават на нашу свободную волю. “Мы пакліканы ахоўваць каштоўную перліну нашага жыцця так і іншых”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI

“Я ведаю, што перапоўненасць і дэградацыя ў турмах могуць зрабіць яшчэ больш цяжэйным прабыванне ў іх. Я атрымаў шмат лістоў ад зняволеных, якія гэта пацвярджаюць. Важна, каб установы улады садзейнічалі ўважнаму аналізу сітуацыі ў турмах сёння, каб праверылі структуры, рэсурсы, персанал такім чынам, каб зняволеныя не адбывалі ніколі “падвойнага зняволення”. Важна таксама садзейнічаць развіццю пенітэнцыярнай сістэмы, каб у большай ступені паважала справядлівасць і была ўсё больш адэкватнай патрэбам чалавечай асобы, з выкарыстаннем альтэрнатыўных прысудаў”.

На канец Папа заклікаў да малітвы, каб усе зняволеныя вызваліліся з няволі граху. “Кожны са зняволеных хоча выйсці з гэтай турмы, каб быць па сапраўднаму свабодным ад зла, бедства і смерці. Толькі Дзіцятка, якое неўзабаве будзе ляжаць у яслях у стане даць усім поўную свабоду”, - сказаў Папа да зняволеных, наведаўшы рымскую турму “Rebibbia”.








All the contents on this site are copyrighted ©.