2011-12-16 18:42:22

"З сэрцам у кантакце". Восем благіх помыслаў (ІІІ)


Я працягваю, з дапамогаю кнігі кардынала Томаша Шпідліка, распавядаць пра восем благіх думак-помыслаў. І сёньня прыйшла нам чарга разгледзіць больш уважліва такія благія помыслы, як гнеў і роспач.

Гнеў

Злосць, гнеў звычайна пачынаецца ад пачуцьця агіды да нейкай асобы, якая рэальна, або толькі ў нашам уяўленьні, прадстаўляецца перашкодай на нашай дарозе. Такая сітуацыя нараджае ў нас жаданьне ўзгаданую асобу “адціснуць на задні план”. З’яўляецца тут таксама думка, як гэта можна зрабіць. Далей у нас нараджаецца гнеў, які можа быць справедлівым, або не справедлівым.

Як жа можа быць гнеў справядлівым? Адзінай сапраўднай перашкодай да дабра ёсць зло. Таму мы можам і павінны гарэць гневам супраць зла. У поўні сэнсу гэтага слова мы павінны злавацца на грэх, на д’ябла, на благія думкі.

Калі ж мова ідзе пра людзей, то гнеў можа быць справедлівым толькі тады, калі вядзе да дабра, да разгрому зла, а значыць на карысьць бліжняга, а не на яго шкоду. Прыкладам справедлівага гневу ёсць Хрыстос, які выгнаў з храму тых, хто прадаваў і купляў у сьвятыні (пар. Мц 11, 15-16; Ян 2, 14-15).

Некантраляваны гнеў

Які ж гнеў ёсць гневам несправедлівым? Часцей за ўсё такі гнеў праяўляецца праз выбухі пачуццяў, якія прапарцыйна зьяўляюцца больш моцнымі, чым гэтага вымагае сітуацыя. Калі хто-небудзь гарыць такім гневам, то паводле Яна Лесвечніка ёсць шалёным, дае прыклад дабраахвотнага прыпадку. З такім чалавекам немагчыма размаўляць, пакуль прыпадак гневу не пройдзе. Найлепшыя рады для такой асобы – гэта, як гавораць народныя прымаўкі: “дыхаць глыбока”, “палічыць да дзесяці”, “дрэва рубіць, але не на чыей-небудзь галаве”.

Яшчэ больш небеспечным ёсць той гнеў, які застаецца ў душы нават тады, калі выбух пачуццяў ужо прамінуў. Тады распачынаецца цьвярозае разважаньне аб помсьце, даннай асобе адмаўляецца прабачэньне. Паводле святога Рыгора Ніскага чалавек, які паводзіць сябе такім чынам, аддаляецца ад Божага Валадарства. Яму не будзе прабачана, бо ён сам не прабачае іншым; яму не дапаможа Бог, бо ён сам хоча стацца меркай справядлівасьці.

Як апанаваць выбух гнева?

У Жыцьцях Айцоў Пустыні распавядаецца пра наступны спосаб лячэньня гняўлівага. Такому чалавеку даюць заданьне паўтараць наступную малітву: “Дзякуем Табе, Госпадзе, што ў Табе патрэбы не маем, бо пра справядлівасць мы і самі задбаем”. Святы Дарафей з Газы параўноўвае гняўлівага да сабакі, які грызе камень і ў сваёй слепаце не бачыць чалавека, які гэты камень кінуў. Таму нам трэба намагацца разумець безсэнсоўнасць свайго гневу і шукаць яго карані.

“Гневайцеся, ды не грашыце” – так чытаем у святога Паўла (Еф 4, 26). Апостал народаў меў выбуховы тэмперамент. Ён са свайго вопыту ведаў, як можна трапіць у гнеў, калі мы нечакана напатыкаем на сваім шляху зло, несумленнасьць, незвычайны збег розных прыкрых акалічнасьцяў.

Імпульс гневу аднак не павінны нас весьці да граху, нельга нам адкідаць зло разам з чалавекам. Зрэшты сьвяты Павел устанавіў нават тэрмін, каб супакоіцца, а менавіта належыць гэта зрабіць да захаду сонца: “няхай над вашым гневам не заходзіць сонца” (Еф 4, 26). Гнеў аздараўляюць супрацьлеглыя яму дабрадзейнасці: лагоднасць, церпялівасць, вера ў Божы Провід.

Роспач

Грэцкае тэрмін akedia (роспач), мае больш шырокае значэнне, чым яго лацінскі адпаведнік acedia (лянота). Таксама не блытаем яго з сумам, пра які ішла мова ў адной з папярдніх перадачаў. Сум – гэта больш незадаваленасьць з існуючай жыцьцёвай сітуацыі, што мяжуецца з зайздрасьцю. Роспач жа азначае агульны стан неахвоты, стомленасці, абыякавасці, “летнасці”.

Называюць яе таксама “паўднёвым дэманам” (пар. Пс 90, 6), які апаноўвае душу манаха ў палове дня, а менавіта тады, калі сканчваецца запал і ахвота працаваць. Манахі ўстаюць вельмі рана, а ўласна таму ў палове дня агарняе іх стомленасць. У алегарычным сэнсе датычыць гэта і “поўдня жыцця”, калі ўжо выпальваецца юнацкі энтузіазм. Евагрый перакананы, што гэты “дэман вельмі небеспечны”, паколькі, калі хто-небудзь робіцца знеахвочаным і ленівым, што не мае волі да барацбы, тады стаецца лёгкай здабычай для ворага.

Духоўная лянота

Лацінскія аўтары разумелі грэцкі тэрмін akedia больш у вузкім сэнсе, менавіта як духоўную ляноту. Напрыклад, Людвік Панційскі, які быў вучнем Евагрыя Панційскага, пералічвае дзевяць праяваў такой духоўнай ляноты:

    перабольшаны страх перад перашкодамі, якія можна сустрэць;
    агіда да ўсяго, што вымагае працы;
    занядбаньне ў захаваньні запаведзяў, парадку і правіл;
    несталасьць у добрым, у захаваньні добрых намераў;
    няздольнасць супраціўляцца спакусам;
    агіда да руплівых
    марнаваньне каштоўнага часу;
    пачуцёвая разбэшчанасьць, надмерная цікавасьць надмернае і ўжываньне рэчаў;
    занядбаньне падставовых абавязкаў свайго стану, забыцьцё пра апошнюю мэту нашага жыцця, не зьвяртаньне ўвагі на рэлігійныя матывы ў прыняцьці рашэньняў.









All the contents on this site are copyrighted ©.