2011-12-16 13:28:25

Арцыбіскуп Тосо: навучаць моладзь справядлівасці і міру


RealAudioMP3 “Моладзь можа быць нашай надзеяй, калі будзе навучана справядлівасці і міру”, - сказаў падчас прэзентацыі паслання Бэнэдыкта XVI на Дзень міру 2012 г., якая прайшла 16 снежня ў Залі Друку, арцыбіскуп Марыо Тосо, сакратар Папскай рады “Iustitia et pax”. Іерарх адзначыў, што пасланне Святога Айца ўтрымлівае вельмі канкрэтныя ўказанні, на тое, якія крокі неабходна прадпрыняць адносна моладзі, каб яна актыўна ўключылася ў дзейнасць на карысць справядлівасці і міру ў свеце. Арцыбіскуп падкрэсліў, што Папа заклікае быць уважлівымі да праблем маладых людзей і здольнымі ацаніць іх; перадаваць новаму пакаленню каштоўнасці і заахвочваць да спрыяння супольнаму дабру; клапаціцца аб адукацыі, “каб маглі глыбока разумець рэальнасць”.

Акрамя таго, іерарх звярнуў увагу на тое, што будучы мір у многім залежыць ад здольнасці маладых людзей ствараць сем’і і магчымасці знайсці працу, мець прафесійныя, этычныя і духоўныя кампетэнцыі. “Для гэтага неабходна дапамагаць сучасным сем’ям, у якіх бацькі змогуць быць сапраўднымі выхавацелямі сваіх дзяцей”, - сказаў арцыбіскуп Тосо і паўтарыў заклік Пантыфіка ўключыцца ў гэту дзейнасць школам, працоўным асяроддзям, палітычнай супольнасці і СМІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.