2011-12-15 11:01:23

Пачалася рэгістрацыя на Міжнародны эўхарыстычны кангрэс


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Ірландыі абвясціў аб пачатку рэгістрацыі ўдзельнікаў Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які пройдзе ў краіне 10-17 чэрвеня наступнага года. Ён стане юбіленым – 50-ым па ліку. На інтэрнэт старонцы кангрэсу індывідуальныя пілігрымы, сем’і, пілігрымковыя групы ўжо могуць замовіць білеты для ўдзелу у форуме. Арганізатары прапануюць тыднёвае знаходжанне ў сталіцы Зялёнага вострава або ўдзел у паасобных мерапрыемствах.

Кульмінацыйным пунктам кангрэса, 17 чэрвеня 2012 г., стане так званая “Statio Orbis” – урачыстая св. Імша, якая пройдзе ў сталічным Корк-парку. У ёй возьме ўдзел каля 80 тыс. вернікаў з усіх пяці кантынентаў. “Кангрэс павінен нагадаць аб цэнтральным месцы Эўхарыстыі ў жыцці Касцёла”, - заявіў яе арганізатар, арцыбіскуп Дубліна Дзіармуід Марцін. З ватыканскага боку ірландцам дапамагае арцыбіскуп П’еро Марыні, старшыня Камітэта па Міжнародных эўхарыстычных кангрэсах.

Касцёл у Ірландыі разлічваў, што заканчэнне Кангрэса ўзначаліць Бэнэдыкт XVI. Апостальская Сталіца, у сваю чаргу, пацвердзіла, што Папа сустрэнецца тыднем раней у Мілане з каталіцкімі сем’ямі. Сусветная сустрэча сем’яў будзе праходзіць з 30 мая па 3 чэрвеня 2012 г. Таксама ў гэтым мерапрыемстве можна ўзяць удзел, замовіўшы білеты на сайце, створаным спецыяльна да сустрэчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.