2011-12-15 12:13:30

Кс. Ламбардзі аб новай практыцы прыняцця даверчых грамат


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў сённяшняе ўручэнне даверчых грамат Бэнэдыкту XVI новымі пасламі пры Апостальскай Сталіцы. Цырымонія – стала новаўвядзеннем. Кіраўнік Залі Друку нагадаў, што яна больш не прадугледжвае промоў новых дыппрадстаўнікоў, як гэта было прынята з часоў пантыфікату Паўла VІ, бо ў той час пры Апостальскай Сталіцы было акрэдытавана 90 паслоў. Кожны звяртаўся з прамовай да Пантыфіка, а Папа, у сваю чаргу, кіраваў свае словы да кожнага дыпламата індывідуальна. З таго часу колькасць паслоў падвоілася – іх 180. Цырымонія прыняцця даверчых грамат ад сённяшняга дня вярнулася да больш простага вырыянту, які быў прыняты перад Другой Сусветнай вайной. Ён прадугледжваў абмен тэкстамі прамоў для далейшай іх публікацыі. Гэта больш сучасны варыянт, які адпавядае міжнароднай дыпламатычнай практыцы. Ён будзе датычыць дыпламатаў, якія не маюць рэзідэнцыі ў Рыме. Важна тое, адзначае кс. Ламбардзі, што кожны пасол асабіста быў прадстаўлены Пантыфіку; адбылося персанальнае знаёмства Бэнэдыкта XVI з дыпламатамі.

У выпадку паслоў з рэзідэнцыяй у Рыме, застанецца ранейшая практыка індывідуальнай аўдыенцыі са Святым Айцом, а не калектыўнай, як гэта адбывалася сёння.








All the contents on this site are copyrighted ©.