2011-12-15 13:40:02

Арцыбіскуп Кандрусевіч: у Беларусі прадпрымаюцца крокі па стварэнні каталіцкага радыё


RealAudioMP3 У Беларусі прадпрымаюцца першыя крокі па стварэнні каталіцкага радыё. Сёння аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на перадсвяточнай сустрэчы з журналістамі. Як адзначыў арцыбіскуп, ідэя стварэння з’явілася падчас прыезду ў Беларусь арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэллі – старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Тады ватыканскі іерарх і кіраўніцтва Каталіцкака Касцёла ў Беларусі сустракаліся з Міністрам інфармацыі і Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, якія станоўча аднесліся да з’яўлення такога радыё. Гутарка ідзе пра “Радыё Марыя” – знакамітую каталіцкую сетку радыёстанцый, якая прадстаўлена ў шматлікіх краінах, у тым ліку: Расіі, Літве і Украіне.

“Я знаёмы з праектам “Радыё Марыя” па сваёй працы ў Маскве. - заявіў арцыбіскуп Кандрусевіч - Гэта 24 гадзіны вяшчання, вялікая ўвага да дыялога, час прадастаўлены іншым канфесіям. Справа ў тым, што зараз няма свабодных хваляў у дыяпазоне FM; магчыма яны з’явяцца праз некалькі гадоў, калі адбудзецца пераход на лічбавае вяшчанне. Таму сёння мы працуем над вэб-вяшчаннем, каб сабраць каманду. Потым будзе лягчэй ісці наперад”. Па словах Мітрапаліта, зараз распрацоўваюцца статуты новай радыёстанцыі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падвёў вынікі адыходзячага года. Ён быў насычаным. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія адзначыла 20-годдзе свайго аднаўлення, у Мінску прайшла канференцыя “Праваслаўна-каталіцкі дыялог”, адбылася Нацыянальная пілігрымка ў Святую Зямлю, не стала кардынала Казіміра Свёнтка.

Іерарх нагадаў аб некаторых падзях наступнага года. Па традыцыі, урачыстасць Маці Божай Будслаўскай – упершыню не 1-2 ліпеня, а у першую пятніцу і суботу ліпеня, для большай зручнасці вернікаў. 2012 – будзе годам 400-летняга юбілею Будслаўскай святыні, копію якой – ёсць такая задумка –магчыма ўдасца размесціць у Назарэце (па прыкладу табліцы “Ойча Наш” у Іерусаліме). Але галоўнае, што год гэты прысвечаны тэме “Новая евангелізацыя як шлях падрыхтоўкі да Году веры”.

Мітрапаліт Кандрусевіч паведаміў, што ў наступным годзе будзе адзначацца 50-годдзе ІІ Вытыканскага сабору. З гэтай нагоды папа Бэнэдыкт XVI абвясціў Год веры, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, па словах іерарха, правядзе шэраг мерапрыемстваў з гэтай нагоды.

Напрыканцы сустрэчы арцыбіскуп Кандрусевіч паламаўся з журналістамі аплаткам і пажадаў усім шчаслівага Божага Нараджэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.