2011-12-15 14:01:32

Апостальская Сталіца: віншаванні з Божым Нараджэннем для маракоў


RealAudioMP3 Папская рада пастырства мігрантаў і падарожнікаў апублікавала спецыяльнае віншаванне да маракоў у сувязі з надыходзячым Божым Нараджэннем. “Таямніца Уцелаўлення нясе, перш за ўсё, пасланне паўсюднай Любові, якое мы ўсе пакліканы прыняць ва ўсё больш міжнародным, шматкультурным і мультырэлігійным свеце людзей мора”, - гаворыцца ў пасланні. Адзначаецца, таксама, што “святкаванне Божага Нараджэння, заклікае вызнаўцаў Хрыста, якія працуюць у марской сферы, станавіцца прыладамі новай евангелізацыі, паказваючы такім чынам, што хрысціянсва асвятляе вялікія праблемы гісторыі”.

Божае Нараджэнне, гаворыцца ў віншаванні, паказвае, што Слова Бога уцелавілася ў нашай недасканалай і падзеленай чалавечай рэальнасці, каб весці яе да дасканаласці. “Таму мы хочам спрыяць вырашэнню вашых штодзённых праблем, звязаных са злоўжываннямі ў працоўнай сферы, крыміналізацыяй вашай дзейнасці, пакінутасці ў замежных портах, распадам сям’яў і пагрозай з боку піратаў”, - адзначаецца ў пасланні Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў.

Гэта ватыканская дыкастэрыя ажыцяўляе душпастрыскі клопат аб мараках, рыбаках і членаў іх сем’яў з 1920 г. З таго часу, калі брат-езуіт Дэніэл Шэлдс і яго паплечнікі з англійскага Глазга, звярнуліся да Касцёла з просьбай аб душпастрырскай апецы на людзьмі, якія працуюць у гэтай спецыфічнай сферы.







All the contents on this site are copyrighted ©.