Індыя: справаздача аб сітуацыі хрысціян у штаце Кашмір
Хрысціянская Рада
Індыі апублікавала падрабязную справаздачу аб сітуацыі хрысціян у федэральным штаце
Кашмір, які размешчаны на поўначы краіны. У дакуменце адзначаецца, што хрысціяне
гэтага рэгіёна жывуць у стане “панікі”, у “няўпэўненай будучыні” і “не ведаюць, ці
змогуць святкаваць Божае Нараджэнне”. Усё гэта па прычыне запужвання з боку ісламскіх
экстрэмістаў, якія маюць ўплыў на грамадскае жыццё краіны і паліцыю.
У справаздачы
адзначаецца, што ісламскія групоўкі ў Кашміры не прымаюць пад увагу таго, што ў іншых
частках Індыі хрысціяне і мусульмане складаюць меншасць і маюць патрэбу адно ў адным,
каб сумесна змагацца з выклікамі груповак індуісцкіх фундаменталістаў. “Поўная адсутнасць
у Кашміры арганізацый па абароне правоў чалавека і камісіі па справах этнічных меншасцяў
ствараюць цяжкасці ў вырашэнні праблемаў, пераадоленні страхаў рэлігійных меншасцяў,
у тым ліку хрысціянскай супольнасці”,- адзначаецца ў справаздачы Хрысцяінскай Рады
Індыі.