2011-12-14 16:39:17

Хрысціянскія лідэры Ірландыі заклікаюць да памяркоўных рэформ


RealAudioMP3 12 снежня ў Лондан прыбылі лідэры каталіцкай, англіканскай, пресвітэрыянскай і метадысцкай супольнасцяў Ірландыі, паведамляе агенцтва “SIR”. Яны правялі сустрэчы з міністрамі і членамі парламента, якія ўдзельнічаюць у заключнай стадыі абмеркавання рэформы заканадаўства. “Усе лідэры адклалі свае абавязкі перад святам Божага нараджэння, - паведаміў журналістам англіканскі архіепіскап Алан Харпер, бо аналіз паказаў, што Паўночная Ірландыя будзе пакутаваць больш, чым любы іншы рэгіён Злучанага Каралеўства з-за сацыяльных рэформ, якія абмяркоўваюцца ў Вестмінстэры. Як хрысціянскія лідэры мы адчуваем адказнасць гаварыць ад імя найбяднейшых у нашым грамадстве, і асабліва дзяцей і сем’яў”.

Кардынал Шон Брэдзі, заклікаў палітыкаў да адказнасці за рашэнні. “Мы знаходзімся на крытычным этапе для Паўночнай Ірландыі. Нам патрэбны інвестыцыі ў мір, стабільнасць і эканамічны рост, а не меры, якія пакідаюць дзесяткі тысяч нашых маладых людзей без надзеі на лепшую будучыню”, - сказаў кардынал.

Кіраўнікі хрысціянскіх нагадалі, што Ірландыя з’яўляецца краем, дзе ўзровень беспрацоўя, адсутнасці жылля прыносіць пакуты многім грамадзянам, а ўзровень дзіцячай беднасці самы высокі ў Еўропе і ўдвая большы, чым ва ўсім Аб’яднаным Каралеўстве. 40 тыс. дзяцей у Паўночнай Ірландыі жывуць ва ўмовах крайняй беднасці. Новыя рэформы могуць пазбавіць і без таго нешматлікіх магчымасцяў развіцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.