2011-12-14 15:08:23

Кардынал Амата аб новых благаслаўлёных


RealAudioMP3 17 снежня ў Мадрыдзе адбудзецца беатыфікацыя 22 членаў кангрэгацыі Айцоў аблатаў Марыі Беззаганнай і аднаго свецкага Кандзідо Кастана Сан Хосэ. Беатыфікацыйную св. Імшу ўзначаліць кардынал Анджэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў аб жыцці і дзейнасці новых благаслаўлёных. “Не былі злачынцамі. Не зрабілі нічона дрэннага. Адзіным іх жаданнем было рабіць дабро для грамадства і абвяшчаць усім Евангелле Езуса, добрую навіну аб супакоі, радасці і братэрстве. Былі забітыя падчас анты-каталіцкай кампаніі ў 1936 г., якая абрынулася на Іспанію як кіслотны дождж, які высушвае ў некаторых людзей іх чалавечае аблічча”.

Іерарх адзначыў, што мучанікі з’яўляюцца каштоўнымі сведкамі сумленнага жыцця чалавека, які адказвае на жорсткасць тых, хто праследуе і катуе, лагоднасцю і мужнасцю моцнага чалавека. “Без зброі, але з нястрыманай сілай веры ў Пана яны перамаглі зло, пакідаючы ўсім нам каштоўную спадчыну дабра. Пра катаў усе забыліся а іх нявінных ахвяраў успамінаюцца і робяць вядомымі”, - сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Кардынал Амата падкрэсліў, што плач тысячаў маці не можа змякчыць болю Касцёла па прычыне страты гэтых сыноў, якія загінулі ад нянавісці супраць Бога. “Гісторыя, на жаль, вучыць, што калі ў чалавека забіраецца з яго сумлення Божыя запаведзі і а з яго сэрца добрыя рэчы, то, у канчатковым рахунку, гэта прыводзіць да здзяйснення жахлівых учынкаў. Губляючы Бога чалавек траціць сваю чалавечнасць”, - сказаў іерарх








All the contents on this site are copyrighted ©.