2011-12-13 13:08:31

Пройдзе фестываль “Рок у Бэтлееме”


RealAudioMP3 Ужо ў другі раз пройдзе фестываль “Рок у Бэтлееме”, святочная ініцыятыва, якая заклікана спрыяць міру і цярпімасці ў Святой Зямлі. Праз культурныя мерапрыемствы і, першым чынам, праз музычны абмен замежныя і мясцовыя творцы з 19 па 21 снежня збяруцца, каб “Будаваць масты і аб’яднацца для мірнага суіснавання”. Канцэрты будуць праходзіць на сцэне перад базылікай Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. Ганаровы патранаж над ініцыятывай узяў кардынал Крыстаф Шонборн. Ініцыятарам жа фестываля “Рок у Бэтлееме” з’яўляецца Эмануэль Флекенштайн, гітарыст аўстрыйскай рок-групы “Cardiac Move”. Яе ўдзельнікі таксама прыедуць у горад нараджэння Хрыста.

Эмануэль Флекенштайн, які ў цяперашні час працуе ў прэс-службе Венскай архідыяцэзіі, вырас у Бэтлееме і асабіста бачыў пачатак другой інтыфады ў 2000 г. у Палестыне. Пасля чаго міжнародным пілігрымам на працягу многіх гадоў быў закрыты доступ у Бэтлеем. Жыхары горада пакутуюць ад наступстваў ізраільскай сцяны, якая аддзяляе Бэтлеем ад найбліжэйшага Іерусаліма.







All the contents on this site are copyrighted ©.