2011-12-13 12:33:09

ЗША: урад не хоча фінансаваць камісію па рэлігійнай свабодзе ў свеце


Адміністрацыя Прэзідэнта Барака Абамы хоча зліквідаваць федэральную камісію па рэлігійнай свабодзе ў свеце. Амерыканскі кангрэс да гэтага часу не прыняў рашэння аб яе новай аўтарызацыі. Леанарда Лео, кіраўнік камісіі адзначыў, што “яе ліквідацыця будзе мець катастрафічныя міжнародныя наступствы і стане выразным сігналам, што рэлігійная свабода ў свеце не з’яўляецца больш палітычнай праблемай для адміністрацыі ЗША”.

Некалькі месяцаў у краіне вяліся дыскусіі над статусам гэтай камісіі. Вельмі важнымі для міжнароднай палітыкі ЗША былі яе справаздачы аб стане рэлігійнай свабоды ў свеце, у якіх называліся рэжымы, што пераследуюць веруючых людзей, і краіны, якія парушаюць правы чалавека на рэлігійную свабоду. Прапановамі камісіі карысталася амерыканская дыпламатыя.

Амерыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў свеце была заснавана ў 1998 г. Яе ўтрыманне каштавала амерыканскаму падаткаплацельшчыку каля 4 млн. долараў у год.








All the contents on this site are copyrighted ©.