2011-12-12 12:34:27

Кс. Ламбардзі аб кардынале Фолі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што кардынал Фолі сыграў вельмі важную ролю ў сферы развіцця сродкаў масавай камунікацыі ў Касцёле пасля ІІ Ватыканскага Сабора. “Кардынал Фолі на працягу доўгіх гадоў быў старшынём Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, таму граў спецыфічную ролю ў Рымскай курыі і на ўзроўні Паўсюднага Касцёла. Яго заданне заключалася ў тым, каб уважліва аналізаваць і сачыць за развіццём свету масавай камунікацыі. Ён быў вельмі добра падрыхтаваны да гэтай місіі, бо яшчэ будучы маладым святаром займаўся сферай камунікацыі ў сваёй дыяцэзіі. Ён быў чалавекам, які працаваў вельмі кампетэнтна, прымаў удзел у шматлікіх сустрэчах і канферэнцыях на якіх працаўнікі СМІ разважалі над тым, як несці цёплыя словы, па за межамі Касцёла”, - сказаў дырэктар Ватыканскага радыё.

Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што многім святарам і біскупам, якія служылі ў Ватыкане кардынал Фолі дапамог зразумець СМІ і многія журналісты лічылі яго сваім сябрам, з якім ахвотна супрацоўнічалі.







All the contents on this site are copyrighted ©.