2011-12-12 15:30:21

Калядныя спевы і малітва на плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 24 снежня на плошчы св. Пятра адбудзецца адкрыццё традыцыйнай бэтлеемскай стаенкі, у якім прыме ўдзел арцыбіскуп Джузэппе Бертэлло, старшыня Губернатарыята горада-дзяржавы Ватыкан і кардынал Анджэло Камастры, Папскі вікарый для горада-дзяржавы Ватыкан. Падчас урачыстага адкрыцця стаенкі адбудзецца музычны канцэрт падрыхтаваны народным аркестрам рымскага Музычнага парка “Аўдыторыўм”. Акрамя таго, у выкананні народнага хора, у склад якога ўваходзяць дарослыя і дзеці, прагучаць калядныя спевы на розных італьянскіх дыялектах. Спевы будуць суправаджацца ігрой на дудзе і ліры. Многія з іх былі напісаны ў сярэдзіне XVII ст. св. Альфонсам Марыя Лігуоры, які злучыў глыбіню таямніцы Божага Нараджэння з народнай простатой. Таксама падчас адкрыцця бэтлеемскай стаенкі на галоўнай плошчы Рыма прагучаць спевы на калядную тэматыку на розных мовах свету.

На заканчэнне цырымоніі, арцыбіскуп Бертэлло і кардынал Камастры, прадставяць майстроў, якія займаліся будаваннем стаенкі і правядуць малітву. Каля 18.00 Бэнэдыкт XVI, традыцыйна запаліць у сваім акне, якое выходзіць на плошчу св. Пятра, святло Божага Нараджэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.