2011-12-12 16:45:57

Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі рабіна Сакса



RealAudioMP3 12 снежня Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі галоўнага рабіна Вялікабрытаніі Джонатана Сакса. У інтэрв’ю нашаму радыё рабін Сакс распавёў, што першы раз сустрэўся з Бэнэдыкам ХVI падчас Апостальскага падарожжа Пантыфіка ў Вялікабрытанію. “Наша сустрэча была вельмі кранальнай. Гэта быў свайго роду абмен верай, які пераўзыйшоў нашы межы”, - сказаў рабін. Ён адзначыў, што падчас сённяшня сустрэчы з Папам яны гаварылі аб сітуацыі ў Еўропе.

“Мы вельмі заклопочаны адносна Еўропы, якая быда пабудавана на яўрэйска-хрысціянскім фундаменце, уключаючы яе эканоміку. Сёння вучоныя ўражаны тым фактам, што Кітай, які да ХV ст. быў нашмат больш развітым, чым Заходняя Еўропа і вынайшоў шмат рэчаў раней за Захад, але не здолеў развіць рынкавай эканомікі, дэмакратычнага грамадства і прамысловай рэвалюцыі. На думку шматлікіх вучоных розніца паміж краінамі Захаду і Кітаем мела у сваіх каранях яўрэйска-хрысціянскую спадчыну”.

Паводле рабіна Сакса вера ў сённяшнім свеце не мае ніякай улады, але мае вялікі ўплыў. На яго думку шматлікія палітыкі маюць моцную рэлігійную веру, але цяжка дакладна зразумець, як ствараць адносіны паміж двума аспектамі. “Гэта асноўная прычына, чаму я прыбыў, каб сустрэцца з Папам, бо думаю, што, яўрэскі і хрысціянскі галасы, павінны быць пачутымі”, - сказаў рабін Джонатан Сакс.








All the contents on this site are copyrighted ©.