2011-12-10 15:33:29

Толкіен і Святое Пісанне: эфектыўнае супрацоўніцтва


RealAudioMP3 “У вобразах Толкіена прысутнічаюць аналогіі са Святым Пісаннем: напрыклад смерць і вяртанне Гэндальфа, эльфійскі хлеб, якія насычае душу, Фродо, які, як Абрагам павінен быў пакінуць родную зямлю”, - расказала ў інтэрв’ю агенству “Zenit” даследчыца творчасці вядомага англійскага пісьменніка і аўтар кнігі “Глыбокія карані. Толкіен і Святое Пісанне” Грэта Бэртані. Даследчыца расказала, што прачытаць творы Толкіена магчыма нанова, калі ведаць аб яго глыбокай каталіцкай веры і культуры. “У сваіх працах англійскі пісьменнік, не баяўся выкарыстоўваць міфічных персанажаў і гісторыі для таго, каб выразіць самаго сябе згодна з уласнай верай”, - адзначыла Грэта Бэртані. Таму, на думку даследчыцы, у творах Толкіена можна бачыць “не толькі выдумкі натхнённыя сярэдневечнай англасаксонскай міфалогіяй, але таксама мудрасць, якая паходзіць са Святога Пісання”.

Грэта Бэртані адзначыла, што героі Толкіена, з’яўляюцца вельмі блізкімі кожнаму чалавеку, бо маюць свае недахопы і слабасці. “Ні Фордо ні Сэм не ўмелі карыстацца мячом, не былі ўпэўнены ў тым шляху на які ўсталі, але кальцо давала ім упэўненасць і вырвала з штодзённай рэальнасці”, - расказала пісьменніца. Яна падкрэсліла, што гэроі Толкіена, у адрозненні ад многіх іншых папулярных герояў, якімі кіруе пачуццё помсты і пыха,
здольныя аддаць сваё жыццё для збаўлення іншых, змагаюцца са спакусай улады і ў выніку ўвогуле адмаўляюцца ад яе.“Тое, што іх збаўляе, гэта як і апосталаў Хрыста, пакора і гатоўнасць адказаць на заклік удзельнічаць у збаўленні свету”, - падкрэсліла Грэта Бэртані.








All the contents on this site are copyrighted ©.