Любляна: форум аб гарманічным супрацоўніцтве народаў
Выклік новай евангелізацыі
і вучэнне Бэнэдыкта XVI: тэмы сустрэчы паміж біскупамі Аўстрыі, Італіі і Славеніі,
якая завяршылася 9 снежня ў Любляне. Прадстаўнікі Касцёла у гэтых краінах, разважалі
аб гарманічным супрацоўніцтве народаў, якія тут пражываюць. У спецыяльным паведамленні
апублікаваным пасля заканчэння форума, адзначаецца, што “яго мэта заключалася ў тым,
каб спрыяць мірнаму і гарманічнаму суіснаванню паміж славенцамі, італьянцамі і аўстрыйцамі,
а ў больш шырокай перспектыве мірнаму суіснаванню паміж усімі еўрапейскімі народамі”.
Іерархі падкрэслілі, што сустрэча з’яўляецца вельмі сімвалічнай бо ў ёй удзельнічаюць
прадстаўнікі германскіх, лацінскіх і славянскіх народаў.
Біскупы адзначылі,
што ажыццяўленне новай евангелізацыі на гэтых тэрыторыях са старажытнай хрысціянскай
традыцыяй з’яўляецца вельмі важным. “Гэта асабліва актуальна ў сувязі з бягучымі гістарычнымі,
палітычнымі і рэлігійнымі абставінамі”, - гаворыцца ў паведамленні.
Ініцыятыва
“Сустрэч трох народаў” нарадзілася ў 1982 годзе і мела на мэце развіццё кантактаў
паміж Касцёлам на Захадзе і ў краінах былой Югаславіі. На працягу некалькіх апошніх
гадоў падобныя сустрэчы праходзяць ў розных марыйных санктуарыях.