2011-12-10 15:25:20

Кіпрска-ізраільская дэкларацыя аб міры і прымірэнні


RealAudioMP3 9 снежня кіраўнік Праваслаўнай Царквы Кіпра, архіепіскап Хрызастом ІІ і галоўны рабін Ізраіля Ёна Мэтцгор падпісалі сумесны зварот, у якім заклікаюць рэлігійных лідэраў і ўсіх людзей добрай волі “сумесна спрыяць справе міру і прымірэння ў свеце”. “Тысячагадовыя гістарычныя сувязі паміж яўрэйскім і кіпрскім народамі прынялі сёння форму новых, братэрскіх адносін”, - адзначаецца ў звароце. Іерархі прызнаюць, што ў мінулым адносіны паміж імі былі адзначаны рознымі непаразуменнямі, але сёння яны сумесна асуджаюць “усе праявы недахопу павагі да іншых рэлігійных супольнасцяў і іх святых месцаў”.

“Мы асуджаем усе акты, якія абражаюць святасць рэлігіі, асабліва гвалт і тэрор супраць нявінных людзей, акты, якія выкарыстоўваюцца ў імя Бога і рэлігіі”, - адзначылі рэлігійныя лідэры. У звароце падкрэсліваецца, што Праваслаўная Царква і народ Кіпра ніколі ў сваёй гісторыі не выступалі супраць юдаізма, і не фармуліравалі абвінавачванняў у калектыўнай віне яго вызнаўцаў.

З іншага боку звяртаецца ўвага на тое, што “народ Ізраіля ніколі не здзейсняў актаў агрэсіі супраць народа Кіпра і што любыя спробы пагрозаў яго каштоўнасцям і рэлігійнай ідэнтычнасці не адпавядаюць духу ўзаемнай павагі і супрацоўніцтва”.

Арцыбіскуп Хрызастом ІІ падчас сустрэчы з журналістамі сказаў, што ХХІ ст. з’яўляецца стагодзем дыялога і збліжэння. Сумесная дэкларацыя ставіць канец любым падазрэнням у варожасці ў адносінах паміж двума народамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.