2011-12-10 15:57:47

"З сэрцам у кантакце". Восем благіх помыслаў (І)


Апошнія перадачы я распавядаю пра тое, як на нас уплываюць нашыя думкі – добрыя ды благія. Навучыцца абыходзіцца са сваімі думкамі – гэта сэнс духоўнай барацьбы хрысьціяніна. На гэта зьвярталі ўвагу ўжо раннія хрысціянскія аўтары. Аднак найбольш вядомым у духоўнай літаратуры стаўся спіс “васьмі злых духаў” Евагрыя Панційскага (канец IV стагодзя). Знаходзіцца ў ім амаль поўны каталог розных гатункаў спакусаў, якія без сумніву вядуць да зла.

Ці магчыма стварыць спіс усіх благіх думак?

На першы погляд гэта немагчыма. Сапраўды, благія помыслы настолькі шматлікія і разнастайныя, што ніхто не можа быць у стане іх усе пералічыць. Аднак было стверджана, што ў чалавеку існуюць некаторыя заганы, якія часта паўтараюцца.

Дзеля гэтага, ужо ў эліністычнай літаратуры, прадстаўленыя каталогі чалавечых заганаў. Пад канец IV стагодзя Евагрый Пантыйскі запрапанаваў спіс васьмі “радавых помыслаў”, які стаўся потым традыцыйным, бо ў яго кантэксце можна было разглядзець і апісаць розныя спакусы, што звычайна атакуюць чалавека.

Што з сябе ўяўляе гэты традыцыйны каталог?

У сваёй працы “Пра аскетычную практыку” Евагрый прадстаўляе яго так: “Усяго ёсць восемь благіх думак, якія змяшчаюць усе [благія] думкі; першая – пра абжорства, другая – пра распусту, трэцяя – пра хцівасць, чацьвёртая – пра сум, пятая – пра гнеў, шостая – пра роспач, сёмая – пра славалюбства, восьмая – пра пыху”.

Аднак жа гэты спіс амаль такі самы, як спіс “сямі галоўных грахоў”! Сапраўды гэта так. Вось толькі Папа Рыгор Вялікі змяніў паслядоўнасць. Пыха была змешчана на першае месца, як корань усіх грахоў. Акрамя гэтага на Захадзе – славалюбства і пыху палічылі той самай заганай, таму колькасць грахоў зменьшылася на адзін. Грэцкі тэрмін “akedia” (роспач) не быў зразумелы, таму пачалі казаць прасцей – “лянота”.

Цалкам ненатуральны “сум” – які праяўляецца, калі мы прыгнечаныя посьпехамі нашых блізкіх, замест таго, каб радавацца – быў акрэслены, як “зайздрасць”. Гэткім чынам з’явіўся спіс, які можна знайсці ў кожным рыма-каталіцкім катэхізісе. Няважна, у якім выглядзе пададзены каталаг. Важна ёсць тое, што духоўныя аўтары імкнуліся прааналізаваць: на чым асноўваюцца думкі, якія намагаюцца кіраваць намі і якіх сродкаў трэба ўжываць для барацьбы з імі. У гэтай перадачы мы разгледзім ьольш падрабязна першыя два благіх помысла з каталогу Евагрыя Пантыйскага.

Абжорства

Ёсць такая прымаўка: “Есці, каб жыць, а не жыць, каб есці”. Мэтай харчавання, такім чынам, ёсць здароўе цела. Цела ж павінна ўтрымлівацца ў такім стане, каб магло паслужыць душы. Патрэбы цела – разнастайныя, у залежнасці ад нашай канстытуцыі; працы, якую выконваем; таксама тых акалічнасцяў, у якіх мы пасілак спажываем.

Благая думка пра абжорства, піша Кас’ян, схіляе нас да таго, каб есці перад адпаведным часам, пабуджае нас есці зашмат і загадвае нам шукаць страваў не паводле іх сапраўднага пажытку, але толькі для таго, каб задаволіць ласуна, які жыве ў нас.

Гавораць, што добра выхаваны чавлавек робіць за сталом такое ўражанне, быццам бы яго могуць у кожную хвіліну паклікаць у нейкае іншае месца, таму гатовы ахвотна адарвацца ад столу. Можна дадаць тут такскама тое, што хрысціянін заўсёды гатовы аддаць перавагу справам духоўным, чым пацехам цялесным.

Распуста

Буддзе прыпісваюць словы: “Пачуцце сэксуальнага інстынкту ёсць больш вастрэйшае ад спіцы, што ўжываецца для ўтаймавання дзікіх сланоў, ёсць больш палкім чым агонь і мае лязо, што пранікае аж да душы”. Нас не здзіўляе такая моц сэксуальнага інстынкту, бо ведаем, што мова ідзе пра інстынкт самазахавання чалавечага роду.

Аднак паводле хрысціянскай навукі пра чалавека, якая вынікае з нашай веры, сэксуальныя адносіны павінны быць упарадкаваныя і чалавечыя, не адарваныя ад кахання, падпарадкаваныя свабодным і маральным рашэнням. Прыклады застасаванне сэксуальнай стрыманасці на практыцы вельмі розныя. Пра іх можна прачытаць у шматлікіх кнігах пра хрысціянскую маральнасць.

Перашая і самая важная аснова ў захаванні цнатлівасці – навучыцца добра распазнаваць спакусы. Каб падбадзёрыць тых, якія адчуваюць унутраны разлад і апанаваныя сумнівамі, Царква нястомна паўтарае: “пажадлівасць паходзіць ад граху і пабуджае да граху, але сама ў сабе грахом не з’яўляецца”. Адсутнасць спакусаў у галіне цнатлівасці ёсць вынятковым дарам Бога.

Калі з’яўляецца наказ, які намаўляе нас да немаральных учынкаў, калі нашае ўяўленне прадстаўляе нечыстыя вобразы, нам трэба ўмець прыпыніцца і сказаць сабе: «Чаго я хачу і якое я хачу прыняць рашэнне?»








All the contents on this site are copyrighted ©.