2011-12-10 14:52:58

Вена: канферэнцыя на тэму сусветнай палітыкі


9 снежня ў Вене, па ініцыятыве французскага Інстытута міжнародных адносін, пачалася канферэнцыя на тэму сусветнай палітыкі. У ёй прымаюць удзел, між іншым, старшыня Савета Еўропы Герман ван Ромпей, прэзідэнты Турцыі і Сербіі, былы генеральны сакратар Арабскай Лігі і кандынат у прэзідэнты Егіпта Амр Моўса, а таксама Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І, які перад пачаткам сустрэчы сустрэўся з кардыналам Шонборнам, старшынём Канферэнцыі Біскупаў Аўстрыі.

Акрамя іх прысутнічаюць таксама кіраўнікі іншых веравызнанняў, палітыкі, эксперты, прадстаўнікі света эканомікі, якія абмяркоўваюць розныя актуальныя праблемы свету, такія як крызіс еўра, “арабская вясна”, дэмакратычныя працэсы ў паўночнай Афрыцы.

Пасля заканчэння форума 11 снежня Патрыярх Барталамей І ўзначаліць літургію, якая пройдзе ў праваслаўнай катэдры св.Тройцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.