2011-12-10 12:22:51

Армянская Царква вызвалена падаткаў на маёмасць


RealAudioMP3 9 снежня Парламент Арменіі прыняў закон, паводле якога Армянская Апостальская Царква вызваляецца ад падаткаў на касцельную маёмасць. У адпаведнасці з новым законам ад падаткаў будуць вызвалены святыні, якія з’яўляюцца помнікамі культуры, а таксама іншыя будынкі, ў якіх праводзяцца рэлігійныя, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы.

Прадстаўнікі Армянскай Апостальскай Царквы падзякавалі ўраду і адзначылі, што дзяржава прыняўшы новы закон паказала свае асаблівыя адносіны да Царквы і хрысціянства, якое яшчэ ў 301 г. было аб’яўлена афіцыйнай рэлігіяй Арменіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.