2011-12-10 14:16:18

Абраз Маці Божай Гуадэлупскай: цудоўныя адкрыцці "NASA"


RealAudioMP3 12 снежня, ва ўспамін Маці Божай Гуадэлупскай, Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу, якая пройдзе ў Ватыканскай базыліцы з нагоды 200-годдзя незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі. Маці Божая Гуадэлупская карыстаецца вялікай пашанай сярод усіх народаў гэтага рэгіёна. Шматлікія цуды звязаныя з яе абразом працягваюць прывабліваць увагу не толькі вернікаў, але і навукоўцаў. Амерыканскае касмічнае агенства "NASA" апублікавала вынікі навуковых даследванняў праведзенных над абразом Маці Божай з Гуадэлупы, паводле якіх было заўважана, што пры афтальмалагічным аналізе вачэй Марыі назіралася памяньшэнне сятчаткі вока пры набліжэнні святла і пашырэнне, пры яго аддаленні, як гэта бывае з вачыма жывога чалавека. Акрамя таго, навукоўцы заўважылі, што тэмпература тканіны на якой быў намаляваны абраз адпавядае тэмпературы цела здаровага чалавека – 36,6 градусаў, а пры паднясенні да паса на вопратцы Марыі стэтаскопа, адчуваўся пульс раўны 115 ударам у хвіліну, які адпавядае біццю сэрца дзіцяці, якое знаходзіцца ва ўлонні жанчыны.

Паводле навукоўцаў з "NASA" матэрыялы, якімі быў намаляваны абраз ніколі не знаходзілі на Зямлі. Акрамя таго, кампазіцыя з зорак, якая бачна на вопратцы Панны Марыі, дакладна адпавядае раніцы 12 снежня 1531 г. – таму часу калі адбыўся цуд аб’яўлення.

Узгадваецца, што на пачатку ХХ ст. адзін чалавек заклаў побач з абразом Марыі бомбу вельмі разбуральнай сілы, якая, калі выбухнула, знішчала ўсё навокал, але абраз застаўся некранутым. Таксама, выклікае цікавасць тое, што рукі Панны Марыі маюць невялікія адрозненні: правая – больш светлая а левая больш цёмная, што можа азначаць адзінства паміж расамі, а крыж на шыі Маці Божай можа сімвалізаваць інкультурацыю хрысціянства ў грамадства ацтэкаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.