2011-12-09 14:22:46

Індыя: біскуп бароніць правы далітаў


RealAudioMP3 “Кожны год Тыдзень вызвалення далітаў – гэта магчымасць для ўсёй хрысціянскай супольнасці пацвердзіць сваю прыхільнасць да сясцёр і братоў з кастаў “недатыкальных”, якія пражываюць у маргінальных сацыяльных, эканамічных і адукацыйных умовах”. Так пачынаецца ліст старшыні Камісіі для далітаў і плямён Рады Біскупаў Таміл-Наду, штату, размешчанага на поўдні індыі, біскупа Антонісамі Нецінатана. Яна звернута да католікаў і ўсяго індыйскага грамадства з нагоды правядзення ў мясцовым Касцёле Нядзелі за правы далітаў. Тэмай дня, ініцыятарам якога з’яўляецца Нацыянальная рада Цэркваў Індыі, сугучна з тэмай Міжнароднага дня правоў чалавека, які будзе адзначацца 10 снежня – “Наш Бог з людзьмі, якія змагаюцца”.

“Індыйскае грамадства ўсё яшчэ знаходзіцца ў цісках культуры, якая увекавечвае касты”, - напісаў біскуп Нецінатан. “Нягледзячы на Евангелле Хрыста, - дадаў іерарх, - каставы менталітэт пануе і пераважае таксама і ў хрысціянскай супольнасці. Дыскрымінацыя выплывае з саміх структур няроўнасці і дазваляе працягваць бесчалавечныя адносіны да “недатыкальных”.

Біскуп звяртаецца з просьбай: “Няхай Бог кіруе нашай барацьбой за роўнасць правоў хрысціян і мусульман даліцкага паходжання і нашымі намаганнямі пабудаваць грамадства справядлівасці, міру і радасці для ўсіх”.







All the contents on this site are copyrighted ©.