2011-12-09 12:51:35

Турцыя: Праваслыўныя Цэрквы прымуць удзел у распрацоўцы Канстытуцыі


RealAudioMP3 Лідэры хрысціянскіх Цэркваў прымуць удзел у распрацоўцы новай турэцкай Канстытуцыі. Як паведамляе агенцтва “Kipa” са спасылкай на турэцкую прэсу, Канстытуцыйны камітэт парламента запрасіў Патрыярхаў Канстантынопальскай Праваслаўнай, Армянскай Апостальскай і Сірыйскай Цэркваў для кансультацый пры распрацоўцы новага Асноўнага закону. У Турцыі жывуць хрысціяне розных канфесій, турэцкія ўлады недастаткова добра знаёмыя з праблемамі гэтых слаёў насельніцтва, таму Камітэт вырашыў звярнуцца за дапамогай да кіраўнікоў хрысціянскіх Цэркваў, заявіў член парламенцкага камітэта Алтай Тан.

Запрошаныя для кансультацый Патрыярхі прадстаўляюць найбуйнейшыя хрысціянскія супольнасці, у цэлым, больш за 80% хрысціян, якія пражываюць у Турцыі. Іншыя 20% з’яўляюцца членамі армяна-каталіцкай, рыма-каталіцкай, халдэйскай і пратэстанцкай супольнасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.