2011-12-09 12:34:21

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў звярнулася да лідэраў Еўропы


RealAudioMP3 Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў звярнулася да сабраных у Брусэлі еўрапейскіх лідэраў з заклікам пачаць актыўна дзейнічаць для пераадолення крызісу. У заяве кіраўнікоў 125 Цэркваў – членаў арганізацыі, гаворыцца, што прыспеў час прымаць практычныя рашэнні з улікам меркавання народаў Еўропы, якое напрацягу стагоддзяў часта станавілася вырашальным. Членамі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў з’яўляюцца супольнасці праваслаўнай, англіканскай і пратэстанцкай традыцыі. Яны звяртаюць увагу кіраўнікоў урадаў дзяржаў Заходняй Еўропы, што не можна далей жыць за кошт іншых грамадстваў і за кошт будучых пакаленняў, павялічваючы эканамічны доўг.

”Еўрапейскі Саюз сёння знаходзіцца ў абліччы найбольш моцнага крызісу за часы ўсяго свайго існавання”, - напісалі ў звароце хрысціянскія лідэры Старога кантыненту, перасцярагаючы, што зацягванне крызісу ставіць на карту само існаванне ЕС.








All the contents on this site are copyrighted ©.