2011-12-08 13:03:01

Егіпецкі вучоны-езуіт аб формуле суіснавання хрысціян і мусульман


RealAudioMP3 Егіпецкі вучоны-ісламавед, член Ордэна езуітаў Самір Халіл Самір сумесна з нямецкай журналісткай Міхаэлай Коллер апублікавалі новае даследаванне “Мусульмане і хрысціяне – гісторыя і перспектывы суседства”, піша “Zenit”. Ісламізацыя і ісламафобія з’яўляюцца толькі вяршынямі айсберга ў шырокім полі дыскусіі, адкрытай з ростам уплыву ісламу ў Еўропе. З аднаго боку, у шматкультурным свецкім грамадстве бачная тэндэнцыя да страты хрысціянскай веры, якая ляжыць у аснове еўрапейскай культуры. З іншага боку, велізарны струмень імігрантаў з мусульманскіх краін катэгарычна адчужае заходнюю культуру. Многія хрысціяне глядзяць з непакоем на акружаючую іх рэчаіснасць, асабліва пасля жорсткіх нападаў на іх адзінаверцаў у Егіпце і іншых краінах Блізкага Усходу. Яны задаюцца пытаннем, што будзе з іх уласнай рэлігіяй у Еўропе і як яны павінны сустрэць паслядоўнікаў ісламу?

Новая кніга Саміра Халіла Саміра і Міхаэлы Коллер, грунтуючыся на фактах гісторыі і аналізе сучаснай сітуацыі, спрабуе даць адказ на гэтае пытанне. Аўтары не прапаноўваюць рэцэпту для хуткага рашэння міжрэлігійных праблем і дасягнення мірнага суіснавання культур. Аналізуючы мінулае, яны вызначаюць дыялог як галоўны прынцып суіснавання, які быў вырашальным як у часы супрацьстаяння, так і ў перыяд росквіту дзвюх сусветных рэлігій. Адрозненні ісламу і хрысціянства павінны быць прынятыя як належнае і пры гэтым стымулявана жаданне зразумець адзін аднаго. Аўтары перакананыя, што дыялог дасць магчымасць развівацца плённаму міжкультурнаму абмену.

Аўтары праводзяць паралель з “залатым стагоддзем” арабскай культуры (IX-X стст.), у аснове якога ляжаў сімбіёз грэцкай хрысціянскай і арабскай мусульманскай спадчыны.







All the contents on this site are copyrighted ©.