2011-12-07 16:52:07

Філіпіны: улады шукаюць прымірэння з ісламістамі


RealAudioMP3 Урад Філіпін мяркуе не пазней як праз 3 месяцы падпісаць новы мірны трактат з ісламскімі паўднёвафіліпінскімі мяцежнікамі. Мэтай кіраўніцтва краіны з’яўляецца афіцыйнае спыненне супраціву з боку “Ісламскага фронту вызвалення” – палітычна-рэлігійнага руху тэрарыстычнай накіраванасці. Стасункі паўстанцаў з урадам пагоршыліся пасля мінулагодняга тэракту, калі на востраве Базілан былі забіты 19 салдат філіпінскіх узброенных сіл. З таго моманту канфлікт не ўціхае; ён справакаваў вялікую хвалю бежанцаў з паўднёвых астравоў архіпелагу. Нягледзячы на палітычны націск на Прэзідэнта Філіпін Беніньё Акіна аб’явіць вайну паўстанцам, ён загадаў працягваць працэс перамоў. Ахвярамі паўстанцаў усё часцей становяцца замежныя турысты. У гэтым годзе было выкрадзена 10 чалавек.

Рэлігійныя лідэры Філіпін – хрысціяне і мусульмане – 4 снежня завершылі Тыдзень за мір ў Мінданао. Ініцыятыва мела на мэце стварэнне культуры супакою паміж народамі вострава Мінданао, у лясах якога базуюцца ісламскія баевікі. У Тыдні, які ахапіў увесь архіпелаг, прынялі ўдзел шматлікія асацыяцыі, рэлігійныя інстытуты, школы і ўніверсітэты, як хрысціянскія, так і мусульманскія. Працягам Тыдня за мір стала каталіцка-мусульманская сустрэча моладзі, якая працягнецца да 9 снежня. Маладыя людзі спрабуюць на шляху дыялогу вызначыць канкрэтныя крокі для стварэння грамадскага міра ў дзяржаве.







All the contents on this site are copyrighted ©.