2011-12-07 13:56:28

Усходнія каталіцкія іерархі прапануюць устанавіць Дзень паяднання і міру


RealAudioMP3 Патрыярхі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў выступілі з прапановай “устанавіць дзень малітвы за паяднанне і мір на Блізкім Усходзе”, паведамляе агенцтва “Zenit”. Іерархі, падчас прайшоўшага XX Кангрэса Рады Каталіцкіх Патрыярхаў Усходу, заклікалі да справядлівага і глабальнага міру, каб здолець пакласці канец ізраільска-палестынскаму канфлікту і стварыць незалежную палестынскую дзяржаву побач з існуючай ізраільскай. Іерархі выказалі таксама заклапочанасць лёсам хрысціян у рэгіёне.

Кангрэс прайшоў пад кіраўніцтвам Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу для маранітаў Бeшары Бутраса Раі. Яшчэ адной тэмай сустрэчы – быў аналіз і ажыццяўленне рэкамендацый Сінода для Блізкага Усходу, які праходзіў у Рыме ў кастрычніку 2010 г. Каталіцкія Патрыярхі Усходу выказалі свае надзеі, звязаныя з планаванай публікацыяй Апостальскай адгартацыі Бэнэдыкта XVI, якая стане вынікам прац Сіноду.

Плануецца, што наступны, XXІ Кангрэс Рады Каталіцкіх Патрыярхаў Усходу адбудзецца ў 2013 г. у Іраку. У наступным годзе, 17-19 красавіка ў Ліване пройдзе адмысловая канферэнцыя, арганізатарам якой выступіла Папская Рада па сродках масавай камунікацыі.











All the contents on this site are copyrighted ©.