Святы Айцец прызначыў кансультантаў Папскай рады па новай евангелізацыі
7 снежня Бэнэдыкт
XVI прызначыў кансультантаў Папскай рады па новай евангелізацыі, ватыканскай дыкастэрыі
створанай 28 ліпеня 2010 г. з мэтай “спрыяць новай евангелізацыі ў краінах, дзе ўжо
гучала абвяшчэнне веры і прысутнічаюць старажытныя Касцёлы, але якія перажываюць перыяд
наступаючай секулярызацыі грамадства і зацьменне сэнсу Бога”. Святы Айцец заклікаў
уключыцца ў працу гэтай дыкастэрыі святароў і свецкіх вернікаў з Германіі, Іспаніі,
Італіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Францыі, Бразіліі, ЗША і іншых краін. Сярод прызначаных
кансультантаў: кс. прэлат Георг Аўстэн, генеральны сакратар Арганізацыі імя св. Баніфацыя
і член Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі; французскі святар кс. Дэні Біжу-Дзюваль,
выкладчык Папскага Латэранскага універсітэта; два святары з Польшчы: кс. Мар’ян Кралікоўскі,
заснавальнік “Школы новай евангелізацыі св. Паўла” у Кельцах і кс. прэлат Генрык Северыняк,
выкладчык фундаментальнай тэалогіі ва Універсітэце імя Кардынала Стэфана Вышынскага
ў Варшаве.
Акрамя таго, Пантыфік прызначыў канстультантамі дыкастэрыі свецкіх
вернікаў: доктара Мойсэса Лаўро Дэ Азэвэдо Філхо, заснавальніка і генеральнага мадэратара
бразільскай каталіцкай супольнасці “Шалом” і Міжнароднай арганізацыі вернікаў, Марыю
Вочы, старшыню руху “Факаляры”, Петраса Уілей, дэкана доктарскай праграмы пры Мэрывэлскім
інстытуце ў англійскім Бірмінгеме і інш.
Папская рада па новай евангелізацыі
рыхтуецца да ХІІІ сесіі Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, якая пройдзе 7-28 кастрычніка
2012 г. на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. З гэтай мэтай
Папа заклікаў пашыраць навучанне аб новай евангелізацыі і абвясціў Год веры, каб даць
новы імпульс і паказаць вернікам прыгажосць і моц хрысціянства.