2011-12-07 15:40:12

На ватыканскім “YouTube” зявіўся новы канал па-французску


RealAudioMP3 Ватыканскае Радыё ў супрацоўніцтве з Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам пашыраюць сваю прысутнасць на “YouTube”. З 7 снежня відэа-ролікі аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы на гэтым сэрвісе будуць дубліравацца на французскую мову. Новы канал дапоўніць ужо існуючыя: па-італьянску, ангельску, нямецку і іспанску. Да супрацоўніцтва з Ватыканскімі радыё і тэлецэнтрам актыўна далучылася французскае каталіцкае тэлебачанне “KTO”, якое будзе перадаваць кожны дзень французскую версію кароткіх відэа-рэпартажаў аб галоўных падзеях у Ватыкане.

Новая ініцыятыва стала яшчэ адным крокам на шляху выкарыстання Апостальскай Сталіцай новых тэхналогій, якія дазваляюць вернікам прымаць непасрэдны ўдзел у жыцці Касцёла і дзейнасці Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.